Група скайдайвераў з Багаты (Калумбія) згуляла ў квідыч на вышыні чатырох кіламетраў над зямлёй. Для правядзення матчу скайдайверам (па сумяшчальніцтве — прыхільнікам кніг Джаан Роўлінг пра Гары Потэра) прыйшлося саскочыць з самалёта.

Сустрэча праходзіла ў рамках падтрымкі мясцовага сотавага аператара ETB.

Квідыч — выдуманы від спорту з раманаў пра Гары Потэра. У гульні ўдзельнічаюць дзве каманды па сем чалавек. Гульцы забіваюць галы, лётаючы на мётлах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?