Грамадства33

Святлана Алексіевіч павіншавала Надзею Саўчанка з днём нараджэння

Украінская палонная ў Расіі Надзея Саўчанка сёння адзначае свой дзень нараджэння. Ёй спаўняецца 35 гадоў, яна нарадзілася ў Кіеве ў 1981 годзе.

Саўчанка служыла лётчыцай ва Узброеных сілах Украіны, была захопленая ў палон у часе баёў пад Луганскам і вывезеная ў Расійскую Федэрацыю.

Яе звінавацілі ў гібелі расійскіх журналістаў і на паказальным працэсе асудзілі да 22 гадоў турмы. Ад яе хацелі публічнага раскаяння, а яна выкарыстала суд для асуджэння расійскай агрэсіі.

Пасля гэтага ва Украіне яна стала нацыянальнай гераіняй, украінскай Жаннай д'Арк.

З 35-м днём нараджэння Саўчанка павіншавала Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч.

«Дарагая Надзея! Заўжды памятай, што мы з табой, — гаворыцца ў віншаванні, перададзеным у беларускую газету NN.BY. — А яшчэ хачу сказаць, што ў цябе цудоўная мама, з якой мы нядаўна сустрэліся ў Кіеве. Веру, што мы хутка сустрэнемся, Надзея!» — сказала Святлана Алексіевіч.

Маці Надзеі Саўчанка Марыя Іванаўна. 

Нобелеўская лаўрэатка сёння адлятае ў Іспанію, дзе будзе прэзентаваць іспанскае выданне сваіх кніг.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што лётчыца Надзея Саўчанка мае вярнуцца ва Украіну на працягу некалькіх тыдняў. 

Ён адзначыў, што дамоўленасць аб тэрмінах вяртання Саўчанка на радзіму была дасягнутая 18 красавіка. «Упершыню ў час гэтай размовы [з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным] мы атрымалі святло ў канцы тунэлю: была дасягнутая дамоўленасць пра алгарытм вырашэння гэтай праблемы, была дасягнутая дамоўленасць аб папярэднім тэрміне», — заявіў Парашэнка.

Паведамлялася, што Саўчанка маюць абмяняць на захопленых на тэрыторыі Украіны ў палон вайскоўцаў расійскага Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Аляксандрава і Ерафеева.

Раней Святлана Алексіевіч у ліку дзеячоў грамадства і культуры свету падпісала зварот у абарону Саўчанка. Яны заклікалі еўрапейскіх палітыкаў «прыняць надзвычайныя меры з мэтай неадкладнага і безумоўнага вызвалення 34-гадовай Надзеі Саўчанка, грамадзянкі Украіны, выкрадзенай і змешчанай у турму на 20 месяцаў у Расійскай Федэрацыі». На думку аўтараў ліста, «наша здольнасць выратаваць яе жыццё будзе праверкай эфектыўнасці міжнароднай дыпламатыі і нашай адданасці еўрапейскім каштоўнасцям».

У снежні 2015 года Святлана Алексіевіч праз украінскае пасольства ў Мінску перадала Саўчанка свае кнігі і ліст падтрымкі. Сп-ня Святлана зазначыла, што прачытала кнігу Саўчанка, якую тая напісала ў вязніцы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Усе навіны →
Усе навіны

Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры? Што адбываецца з цэнамі на летні адпачынак2

У Мінску прадаюць кватэру амаль за $2 мільёны. Што за яна?6

Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год19

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»13

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

Трагедыя ў Фаніпалі: адзін загінуў, чацвёра шпіталізаваныя з пажару ў шматпавярховіку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць