Сярод катоў ёсць свае рэкардсмены-доўгажыхары. Так, сіямскаму кату Скутэру пашчасціла адсвяткаваць свой 30-гадовы юбілей. Дзякуючы доўгажыхарству ён трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса як самы пажылы з катоў, якія жывуць цяпер, піша Yahoo News.

guinnessworldrecords.com

guinnessworldrecords.com

Кату споўнілася 30 гадоў у сакавіку 2016 года. І гэта пры тым, што ў сярэднім каты і кошкі жывуць 10-17 гадоў. Гаспадыня пажылога ката жыве ў ЗША (штат Тэхас), яна імкнецца рабіць усё магчымае, каб яе гадаванец даўжэй заставаўся актыўным. Разам з хвастатым доўгажыхаром яна аб'ездзіла 45 з 50 штатаў. Адной з любімых страў Скутэра з'яўляецца курыца.

Раней самым пажылым прадстаўніком каціных была кошка Крым Паф. Яна памерла ва ўзросце 38 гадоў і 3 дні. Адзначалася, што сакрэт кацінага доўгажыхарства ў асаблівай дыеце: Крым Паф кармілі беконам, яйкамі, спаржай і брокалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0