Самай дарагой еўрапейскай сталіцай па кошце размяшчэння ў гатэлях стаў швейцарскі Берн.
reisdit.no
Сярэдняя цана начлегу ў горадзе склала 147,98 еўра, паведамляецца ў даследаванні турыстычнага сэрвісу Hotel Info, апублікаваным на сайце кампаніі, перадае Lenta.ru. Адзначаецца, што за год цэны на размяшчэнне ў Берне выраслі на 7,27%.
На другой пазіцыі аказаўся Лондан, які быў лідарам летась. Тут турысту ў сярэднім прыйдзецца заплаціць 138,05 еўра за ноч (мінус 2,36% да 2015 года). На трэцім месцы размясціўся Капенгаген — 136,9 еўра (плюс 13,84% да 2015 года).
Таксама ў дзясятку лідараў увайшлі Стакгольм, Осла, Брусель, Хельсінкі, Амстэрдам, Парыж і Дублін.