Генпракуратура Беларусі выступае за ўкараненьне новых спосабаў пошуку асоб, якія зьніклі бязь вестак. Пра гэта заявіў намесьнік генпракурора Барыс Тарлецкі 7 траўня на апэратыўнай нарадзе ў Генэральнай пракуратуры.

Паводле яго слоў, неабходна больш шырока выкарыстоўваць як новыя сродкі сувязі, так і ствараемую картатэку па ДНК, якія могуць унесьці важкі ўклад у пошук зьніклых бязь вестак.

«Некалі мы хацелі друкаваць фатаграфіі дзяцей, якіх шукаюць, на пачках запалак, але не атрымалася. Чаму б сёньня не паспрабаваць выкарыстаць такую практыку?» — прапанаваў Барыс Тарлецкі.

Намесьнік генпракурора таксама лічыць магчымым супрацоўніцтва з расейскай тэлевізійнай праграмай «Чакай мяне».

«Гэта вельмі добрая праграма, і яна добра сябе зарэкамэндавала», — дадаў ён.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0