У інтэрв'ю радыё «Свабода» пра гэта расказаў прафесар-герыятр, заснавальнік Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання Андрэй Ільніцкі.
1. Фізічная актыўнасць. Сусветная арганізацыя аховы здароўя патрабуе мінімальны ўзровень фізічнай актыўнасьці — бег, хаджэнне пехатою, праца на гародзе, заняткі ў фітнэс-клубе, басейн — мінімум 150 хвілін штотыднёва.
2. Абавязкова два разы на тыдзень патрэбныя практыкаванні для мышц рук. Асабліва для людзей старэйшага ўзросту, бо гэта прафілактыка такога стану, як саркапэнія — узроставыя змены мышцаў, калі яны робяцца больш млявымі, слабымі, ня так слухаюцца чалавека, як у маладыя гады.
3. Штодзённа спажываць 400 грам хрумсткай садавіны і гародніны чырвонага, жоўтага і сіняга колераў. Менавіта ў ёй вітаміны і мікраэлементы, якія неабходныя для нармальнай жыццядзейнасці.
4. Трэба кінуць курыць і знізіць ужыванне алкаголю.
5. Вельмі важна дастаткова піць, асабліва пасля 60–65 гадоў. Цяпер мы не абмяжоўваем нашых старых у вадкасці і раім ім піць больш. Сталым катэгарычна забаронена адчуваць смагу.
6. Канечне, трэба імкнуцца не сварыцца са сваімі блізкімі. Прымаць жыццё такім, якое яно ёсць. А калі вам нешта не падабаецца — мяняйце гэта.