Вярхоўная Рада падтрымала прадстаўленне прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб прызначэнні кіраўніка фракцыі БПП Юрыя Луцэнкі генеральным пракурорам Украіны. «За» гэтае рашэнне прагаласавалі 264 дэпутаты.

Прэзідэнт падпісаў рашэнне аб прызначэнні Луцэнкі адразу пасля галасавання.

За пазбаўленне Юрыя Луцэнкі дэпутацкіх паўнамоцтваў прагаласавалі 275 нардэпаў.

Тады ж новы генпракурор прыняў прысягу члена Вышэйшага савета юстыцыі.

Сёння пасля поўдня Рада падтрымала змены ў заканадаўства, якія дазваляюць займаць пасаду генпракурора чалавеку без юрыдычнай адукацыі і рэгламентуюць рэформу Генпракуратуры.

Старшыня ВР падпісаў гэтыя змены каля 13:20, а ўжо ў 14:10 стала вядома, што іх падтрымаў і Парашэнка.

У 15:30 прэзідэнт перадаў прапанову аб прызначэнні Луцэнкі кіраўніком ГПУ. Тады ж надрукавалі спецвыпуск «Голаса Украіны» з законапраектам пад Луцэнку-генпракурора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?