Згодна з заявай, зробленай прэм’ер-міністрам Польшчы ў сераду, усё болей польскіх унівэрсытэтаў будуць прадастаўляць магчымасьць студэнтам, выключаным зь беларускіх унівэрсытэтаў, працягнуць навучаньне. У Варшаўскім унівэрсітэце будзе дастаткова проста падаць заяўку, каб стаць студэнтам на працягу 14 дзён.

Унівэрсытэт аплочвае само навучаньне, месца пражываньня і харчаваньне. Рэктары польскіх ВНУ зьвярнуліся да ўсіх унівэрсытэтаў з заклікам зьдзейсьніць такія крокі на фінансаваньне, прадастаўленае кабінэтам прэм’ер-міністра.

25 красавіка адбыўся адмысловы кангрэс Парляманцкага цэнтру Рэчы Паспалітай, дзе болей за 300 прадстаўнікоў унівэрсытэтаў з усёй Польшчы зрабілі заяву у падтрымку студэнтаў і дэмакратычных рухаў у Беларусі. Гэта заява чыталася перад Беларускай амбасадай і падчас дэманстрацыі ў Варшаве.

Таксама 30 красавіка была зладжаная дэманстрацыя у корпусе інтэрнатаў Варшаўскага ўнівэрсытэта. Падчас дэманстрацыі ладзіў выступ рок-гурт «Sidhartha», людзі пісалі свае імёны і словы падтрымкі на вялізнай блакітнай стужцы, якая хутка будзе дасланая ў Беларусь. Таксама маленькія бел-чырвона-белыя стужачкі распаўсюджваліся ў часе канцэрту. Магчыма, гэтыя стужачкі стануцца сымбалем падтрымкі так жа, як і аранжавыя – падчас аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне.

Іншая дэманстрацыя адбылася ў Любліне. Польскія і беларускія студэнты прадэманстравалі сваю салідарнасьць зь беларускімі студэнтамі.

Каля 1000 подпісаў польскіх студэнтаў было сабрана ў лісьце падтрымкі Людміле Асіпенка і іншым студэнтам, выключаным зь Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэта. Ліст быў дасланы рэктару ўнівэрсытэта – сп. Кухарчуку.

studenty.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0