Жыхар Маларыцкага раёна на трактары спрабаваў незаконнага перасячы беларуска-ўкраінскую мяжу.

gpk.gov.by

gpk.gov.by

Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкай пагранічнай групы, раніцай 12 мая ў памежнай паласе быў выяўлены трактар «МТЗ» без рэгістрацыйных нумароў, які накіроўваўся ў бок дзяржаўнай мяжы. Патрабаванні памежнікаў спыніцца трактарыст праігнараваў і працягнуў рух у бок мяжы з Украінай у аб'езд пункта спрошчанага пропуску «Вотчын — Гута» на тэрыторыі Маларыцкага раёна.

Пасля папераджальных стрэлаў уверх з сігнальнага пісталета парушальнік быў затрыманы.

У дачыненні да жыхара Маларыцкага раёна, які кіраваў трактарам, супрацоўнікамі Брэсцкай пагранічнай групы праводзіцца праверка па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 371 КК (наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем механічнага транспартнага сродку).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?