На мінскай вуліцы Карла Лібкнехта падчас прац па пашырэнні дарогі раскапалі могілкі. Мясцовыя жыхары і журналісты паспелі сфатаграфаваць чарапы, косткі і крыжы.

Тут і ніжэй фота: радыё Свабода

Тут і ніжэй фота: радыё Свабода

13 мая апоўдні костак ужо не было: прыбралі. Заўважная толькі магільная пліта. Працы вядуцца актыўна, працуе некалькі адзінак тэхнікі. Як паведамілі рабочыя на будоўлі, косткі і пліты сапраўды трапляліся. Але праект узгоднены гарадскімі ўладамі, таму працы працягваюцца.

«Першы раз пра гэта чую ад вас, — адразу кажуць у арганізацыі «Гардарбуд», якая замаўляла працы. — Але калі сапраўды такое ёсць, то косткі мусяць перадаць спецыялістам».

Па сведчаннях відавочцаў, косткі і крыжы з будоўлі звезлі на сметнік.

На месцы сквера, дзе вядуцца працы, у XIX стагоддзі былі лютэранскія могілкі. Пра іх было вядома да пачатку будаўніцтва, бо яны ёсць на гістарычных і праектных мапах. Як такі праект будаўніцтва маглі ўзгадніць, у Мінгарвыканкаме пакуль не адказалі. Цяпер вуліцу Лібкнехта хочуць пашырыць, каб разгрузіць праспект Дзяржынскага.

Па правілах утрымання месцаў захоўвання, якія выдадзеныя Міністэрствам жыллёвай гаспадаркі, на старых могілках дазволенае толькі добраўпарадкаванне і зялёныя насаджэнні. 

Па факце знаходжання чалавечых парэшткаў Следчы камітэт пачаў даследчую праверку. Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, следчыя наведвалі месца, дзе ідуць будаўнічыя працы. Знойдзеныя астанкі яны забралі, прызначаны медыка-крыміналістычныя экспертызы, якія будзе праводзіць Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?