Па дарозе з Калодзішчаў ў Мінск кіроўца рэйсавага аўтобуса разбіў пасажыру нос. Пра гэта TUT.BY распавялі відавочцы здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі раённага УУС, прычынай канфлікту стаў неаплачаны праезд.

Фота відавочцы

Фота відавочцы

Усё адбылося на прыпынку «Ваенны гарадок Калодзішчы». Аўтобус без кандуктара, таму пасажырам квіткі прадаваў кіроўца. У такіх выпадках уваходзіць у грамадскі транспарт трэба праз пярэднія дзверы.

— На прыпынку кіроўца адкрыў сярэднія дзверы, каб магла выйсці жанчына з каляскай. Але некалькі пасажыраў паспелі зайсці ў аўтобус, але не ўсе купілі квіткі, — распавядае Таццяна, адна з пасажырак. — Кіроўца сказаў, што пакуль яны не аплацяць праезд, аўтобус нікуды не паедзе.

Чаканне працягвалася 15 хвілін. Кіроўца нават заглушыў рухавік. На абурэнне пасажыраў, якія спяшаліся ў Менск, мужчына ніяк не рэагаваў, кажуць відавочцы.

— Мы гаварылі кіроўцу, што, калі ён хоча высадзіць «зайцоў», то няхай пройдзе па салоне і праверыць квіткі. Але ён проста сядзеў у кабіне. Потым падышла і маршрутка, і іншы аўтобус. Людзі сталі выходзіць, каб перасесці на іншы транспарт, — апісваюць сітуацыю відавочцы.

Пасажыры патрабавалі ў кіроўцы вярнуць грошы за паездку, якая так і не адбылася. Але ён адказаў адмовай: сказаў, па кампенсацыю трэба звяртацца ў чацвёрты сталічны аўтапарк, які абслугоўвае маршрут № 343 «Уручча — Калодзішчы».

— Калі людзі выходзілі, то адзін мужчына падышоў да кіроўцы, каб разабрацца ў здарэнні. Пасажыр яшчэ не паспеў нічога сказаць, як атрымаў галавою па носе. У яго шмат вельмі моцна цякла кроў. Выклікалі хуткую яму і міліцыю. Напэўна, там пералом, — мяркуе Таццяна.

Медыкі пералом не пацвердзілі. Канстатавалі лёгкія цялесныя пашкоджанні — дробныя ранкі. Цяпер па гэтым інцыдэнце міліцыя праводзіць праверку. Ва УУС Мінскага райвыканкама растлумачылі, што і пасажыр, і кіроўца адмовіліся пісаць адзін на аднаго заявы.

Магчымай прычынай канфлікту стаў неаплачаны праезд.

— Пасажыр зайшоў раней, але квіток не купіў. І, даехаўшы да гэтага прыпынку, захацеў выйсці, так і не аплаціўшы праезд. На гэтай глебе ў іх паўстаў канфлікт. Пасля ўдару кіроўцы ў пасажыра на твары засталіся дробныя ранкі, — удакладніла прэс-афіцэр Мінскага РУУС Юлія Лобач.

У «Мінсктрансе» лічаць, што «рабіць сенсацыю» з гэтай гісторыі не варта.

— Сітуацыя непрыемная. Мы разбярэмся і прымем меры. Калі кіроўца будзе вінаваты, то ён будзе пакараны. Калі не ён, значыць пасажыр будзе за ўсё адказваць, — эмацыйна выказаўся наконт таго, што здарылася, намеснік дырэктара «Мінсктранса» Віктар Тозік.

Кіроўца аўтобуса пасля канфлікту проста зачыніўся ў кабіне. Фота відавочцы

Кіроўца аўтобуса пасля канфлікту проста зачыніўся ў кабіне. Фота відавочцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?