Цэны на хлеб у красавіку 2008 г. параўнальна з адпаведным пэрыядам мінулага году вырасьлі на 32,5 %, а садавіна падаражэла на 101,5 %.

Цэны на харчовыя тавары і безалькагольныя напоі ў красавіку 2008 г. параўнальна з адпаведным пэрыядам мінулага году вырасьлі на 47,2 % (у студзені-красавіку адносна адпаведнага пэрыяду 2007 г. на 37,5 %), паведамляе Дзяржкамітэт статыстыкі Ўкраіны. У прыватнасьці, харчовыя прадукты падаражэлі на 49,2 % (39 %), хлеб і хлебапрадукты — на 34,7 % (28,7 %), у тым ліку на хлеб — на 31,5 %, мяса і мясапрадукты — на 47,3 % (31,6 %), рыба і рыбапрадукты — на 16,3 % (13,7 %), малако — на 40,7 %, сыр і тварог — на 38,9 %, яйкі - на 54 %, масла і тлушчы - на 82,6 % (66,9 %), у тым ліку алей — на 114 %.

Садавіна падаражэла на 101,5 %, гародніна разам з бульбай — на 89 % (67,8 %), у тым ліку бульба — на 27,7 %. Цэны на цукар узьняліся на 26,8 % (16 %).

Алькагольныя напоі і тытунёвыя вырабы падаражэлі на 13 % (11,4 %), цэны на адзежу і абутак вырасьлі на 2,7 % (2,3 %).

Квартплата вырасла на 12 % (12 %), побытавая тэхніка падаражэла на 2,8 % (2,1 %).

У красавіку спажывецкія цэны ва Ўкраіне вырасьлі на 3,1 %, інфляцыя ў студзені-красавіку склала 13,1 %. У параўнаньні з красавіком 2007 г. інфляцыя вырасла на 30,2 %.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?