Міжнародныя кампаніі UPS, FedEX, TNT і DHL не з’яўляюцца паштовымі перавозчыкамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Такая абвестка з’явілася ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».

Першым тэму з праблемай атрымання пасылак праз кампаніі UPS, FedEX, TNT і DHL падняў у сваім блогу вядомы беларускі драматург Мікалай Халезін.

— Сусветныя сеткі паштовых службаў зусім недаступныя беларускім спажыўцам. Гэта ставіць нас ва ўмовы, калі краіна становіцца абсалютным ізгоем нават у такім пытанні, як паштовыя перасылкі. І нават, калі чалавек перасылае нам з-за мяжы праз нейкую з сетак пасылку і аплочвае павышаны тарыф, гэта ўсё роўна не значыць, што мы атрымаем яе ў рукі. Яму прыйдзецца ехаць за 30 кіламетраў ад Менску ў аэрапорт, каб растамажываць сваю сціплую сямейную пасылку ў адной чарзе з людзьмі, якія растамажваюць эшэлоны тавара. Гэта прымушае людзей адмаўляцца ад атрымання гэтых пасылак. На сёняшні дзень колькасць «адмоўнікаў» перавышае 70 адсоткаў. Я гэта звязваю з тым, што беларускі ўрад не хоча пускаць на рынак канкурэнтаў і хоча мець татальны кантроль над рэчамі, што перасылаюцца, -- паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Мікалай Халезін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?