• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Гісторыя
17.05.2016 / 13:22

«КАмуна Маладых САцыяльна-МАбільных Людзей — Сапраўдных Казакоў», або Што мы робім са сваёй гісторыяй

12—14 мая ў Мінску адбылася канферэнцыя «Нацыя падчас крызісу», якую ладзіў Інстытут «Палітычная сфера». Гэта пятая канферэнцыя Інстытута: кожны год акцэнт робіцца на пэўным перыядзе або праблеме ўсходнееўрапейскай гісторыі, кожны год інтэлектуалы збіраюцца ў Мінску дзеля выступаў і абмеркаванняў.

Сёлетні форум засяродзіўся не столькі на праблемах гісторыі, колькі сучаснасці і будучыні (перыяд з 1990-х да 2026 года). У дакладах спецыялістаў з розных сфер закраналіся аспекты асэнсавання мінулага ў прызме сучаснай палітыкі, адукацыі, СМІ, тапанімікі і нават кінематографа.

Дзве дыскусіі — пра даследаванне беларускай ідэнтычнасці ў апошнія 15 гадоў і пра перспектывы Усходняй Еўропы ў бліжэйшыя 10 гадоў — з аншлагам прайшлі ў гатэлі «Crown Plaza». Выступы цягам двух дзён адбываліся ў пасольстве Літвы, якое разам з Інстытутам Польскім выступіла суарганізатарам канферэнцыі.

Канферэнцыя мае на мэце разгледзець, як рэагуюць нацыі Усходняй Еўропы на ўнутраныя праблемы (краіны рэгіёна перажываюць найгоршую эканамічную сітуацыю за 20 гадоў, сказаў ва ўступным слове арганізатар Андрэй Казакевіч) і знешнія выклікі: крызіс бяспекі ў рэгіёне, у прыватнасці, войны Расіі з Грузіяй і з Украінай, уплываюць не толькі на атмасферу ў рэгіёне і міждзяржаўныя адносіны, але і на міжасабовыя адносіны.

Ці ёсць у беларускай дзяржавы гістарычная палітыка?

Гістарычная палітыка дзяржавы — гэта дзеянні улады, накіраваныя на папулярызацыю, укараненне ў грамадскай думцы пэўнага вобразу мінулага. Аналізаваць гістарычную палітыку Беларусі ўзяліся два карыфеі беларускай навукі – гісторык Алег Дзярновіч і сацыёлаг Аляксей Ластоўскі. У ходзе сваіх даследаванняў яны прыйшлі да процілеглых высноў.

Дзярновіч, аналізуючы публічныя выказванні Лукашэнкі і іншых высокіх чыноўнікаў, адзначыў, што ў апошнія гады яны імкнуцца сысці ад вострых праблем і правакацыйных пытанняў (хоць некалі прэзідэнт адзначаў: разам з літоўцамі нам удалося пабудаваць самую вялікую краіну Сярэднявечча). Вялікакняскае мінулае вельмі спакойна прадстаўлена і ў апошняй версіі падручніка па гісторыі Беларусі: няма ідэалагізацыі, спроб апраўдання, перабольшвання ці прымяншэння фактаў. Канечне, ацэнкі спадчыны ВКЛ вагаюцца адносна палітычнай сітуацыі, але паступова яна засвойваецца грамадствам і кіраўніцтвам краіны. Гістарычная палітыка беларускіх уладаў вельмі стрыманая і ўзважаная, таму яе цяжка адсачыць. Не будзем забываць, што па Мінску курсіруюць два эксперыментальныя электробусы кітайскай вытворчасці, якія маюць назву «Вітаўт», нагадаў гісторык.

Аляксей Ластоўскі праз аналіз «мяккай беларусізацыі» прыйшоў да іншых высноў. «Як кожны беларус, я пачну свой выступ з цытаты Лукашэнкі», пажартаваў ён, працытаваўшы абуранага Лукашэнку: «з некаторых ангажаваных расійскіх рупараў» абвінавачваюць, «што ў нас тут ледзь не мяккая беларусізацыя». Аказалася, тэрмін «мяккая беларусізацыя» ўведзены ў шырокі зварот расійскім калякрамлёўскім агенцтвам «Рэгнум». Мерапрыемствы, звязаныя з нацыянальнай культурай, разглядаюцца «Рэгнумам» як праявы беларусізацыі — гвалтоўнай і навязанай, якая парушае саюзніцкія дачыненні Беларусі і Расіі: «На першым этапе беларусы — рускія са знакам якасці, а на наступным этапе мы бачым, што беларускія — ужо не рускія», абураюцца аўтары «Рэгнума».

Хутка прыдуманы пры Крамлі тэрмін «мяккая беларусізацыя» стаў выкарыстоўвацца беларускімі аналітыкамі, але з пазітыўнай канатацыяй — як нібыта афіцыйную палітыку беларускіх уладаў у сферы культуры. Але ці існуе такая? Яркай праявай мяккай беларусізацыі называюць з’яўленне ў Віцебску помніка князю Альгерду. Але мала хто ведае, што адначасова з ім у горадзе плануецца ўсталяваць помнік Аляксандру Неўскаму. То бок ва ўладаў няма імкнення стварыць манаполію на беларусізацыю ў культурнай прасторы Віцебска.

Так, кажа Ластоўскі, была выпушчаная марка з Кастусём Каліноўскім, а ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла выстава, прысвечаная паўстанню 1863 года. Але адначасова многія мерапрыемствы, звязаныя з юбілеем паўстання, забараняліся. То бок калі частка мерапрыемстваў проста дазваляюцца – гэта трактуецца палітолагамі як мэтаскіраваная дзяржаўная палітыка падтрымкі нацыянальнай культуры.

Але аналіз прыкладаў гэтай «палітыкі» паказвае, што дзяржава не ведае што рабіць з гісторыяй – і ў выніку нічога не робіць. Беларуская дзяржава не мае гістарычнай палітыкі, то бок канцэптуальнага ўяўлення гісторыі, стратэгіі яе папулярызацыі.

Многія слухачы не згадзіліся з высновамі Ластоўскага. Украінскія госці адзначылі, што паспелі прагуляцца Мінскам, і гістарычная палітыка дзяржавы проста кідалася ў вочы: «Вывядзенне ў прастору адных дат і сімвалаў і прыхаванне іншых і ёсць свядомай дзяржаўнай палітыкай, на жаль». Любоў Козік з БДУ адзначыла, што вучэбныя праграмы, якія зацвярджае Міністэрства адукацыі, таксама з’яўляюцца часткай акрэсленай дзяржаўнай гістарычнай палітыкі і пазіцыі.

Так, ёсць стабільныя моманты, якія не выклікаюць пытанняў, — пагадзіўся Аляксей Ластоўскі — такія, як перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, аднак канцэптуальнае асэнсаванне гісторыі як цэлага ў беларускай дзяржаве і ідэалогіі адсутнічае.

Ці патрэбны Беларусі Нацыянальны ўніверсітэт і якім ён можа быць

Этнолаг Павел Церашковіч прадстаўляў Грамадскі Балонскі камітэт, які ініцыюе стварэнне Нацыянальнага беларускага ўніверсітэта. Беларусь тут трапляе ў адзін шэраг з Мальтай, Ірландыяй, Шатландыяй — з краінамі, дзе вышэйшай адукацыі на нацыянальнай мове не існуе. Але ў нацыянальным універсітэце, лічыць даследчык, галоўнае — не мова выкладання, а мова бюракратыі і справаводства. Яна павінна быць беларускай. Ва ўсім астатнім нацыянальны ўніверсітэт павінен быць адкрытым і абавязкова выкарыстоўваць дыстанцыйнае навучанне. Хоць праблема мовы выкладання ў Беларусі, безумоўна, мае месца: 17% школьнікаў вучацца па-беларуску, і толькі некалькі тысячных працэнта працягваюць вучобу на роднай мове як студэнты.

Скептыкі кажуць, што будучыня вышэйшай адукацыі — у выкладанні па-англійску. Да таго ж лічыцца, што нацыянальныя ж дзяржавы з’ядаюцца транснацыянальнымі карпарацыямі. Але спадар Церашковіч упэўнены, што транснацыянальныя карпарацыі вельмі моцна звязаныя са сваёй нацыянальнай дзяржавай і не зацікаўленыя ў знішчэнні іншых – наадварот, імкнуцца супрацоўнічаць з моцнай і эфектыўнай нацыянальнай дзяржавай.

Церашковіч прывёў і многа цікавых прыкладаў перамогі нацыянальнага над інтэрнацыянальным у сучаснай адукацыі. У некаторых краінах Еўропы надаюць бясплатную адукацыю замежным студэнтам, калі яны навучаюцца не па-англійску, а на мове дзяржавы. А Швецыя прапануе курсы для замежнікаў не па-англійску, а на мандарынскай кітайскай і хіндзі. Прыток туркменаў на Беларусь будзе большым, адзначыў Церашковіч, калі ўвесці ў БДУ курсы па-туркменску.

Прыгожае — сродак гістарычнага прымірэння

Некалькі дакладаў было прысвечана цяжкім пытанням польскага мінулага, асэнсаванню сацыялістычнага перыяду і яго герояў, «жаўнераў выклентых» і іх месца ў гістарычнай памяці, успрыманню палякамі цяперашняй сітуацыі ва Украіне.

Анджэй Шпаціньскі і Тадэвуш Вуйціцкі паспрабавалі даць рэцэпты гістарычнага прымірэння для нацый. Па-першае, праз прыгожае: не гісторыя, якая нас раздзяляе, а эстэтыка, эстэтычныя каштоўнасці — адзінае, што збліжае нацыі ў рэгіёне. У кожным горадзе ёсць архітэктурныя помнікі розных культур, і вакол гэтых аб’ектаў і павінна будавацца спазнанне культуры іншых як часткі нашай супольнай культуры. Такі механізм, упэўнены пан Шпаціньскі, функцыянуе нягледзячы на крызіс. У той час як дзяржавы насаджаюць прымітыўны нацыяналізм (па прынцыпе «свой-чужы»), палітыку прымірэння павінны праводзіць культурныя эліты.

Другі рэцэпт нацыянальнага прымірэння — праз правільную інтэрпрэтацыю лакальнага, мясцовых асаблівасцяў. Пан Вуйціцкі прывёў прыклад рэгіёну Дольны Шлёнск, які да 1945 года быў населены немцамі, а пасля вайны перададзены Польшчы. На землі дэпартаваных немцаў прыехалі палякі, і засвоіць чужую спадчыну, жыць у ёй ім аказалася няпроста. Так, наваколле спярша замінала, але цяпер памагае будаўніцтву лакальнай ідэнтычнасці — дзякуючы немцам, якія прыязджаюць на землі сваіх продкаў і расказваюць іх гісторыі. Так гісторыя рэгіёна становіцца гісторыяй сучасных яго жыхароў.

Таксама ў Дольным Шлёнску ёсць могілкі салдат Чырвонай арміі: гэта шэраг аднолькавых магіл воінаў Украінскага фронту, над кожнай толькі чырвоная зорка. 90% пахаваных салдат — украінцы, але былі сярод загіблых і туркмены, і грузіны… Як нам, постсавецкім людзям, успрымаць гэта савецкае мінулае, да таго ж на чужой зямлі, і хто павінен даглядаць, адказваць за яго? Дакладчык пэўны, што ў савецкіх пахаванняў Еўропы ёсць будучыня, калі зрабіць з іх могілкі нацый, на якіх ляжаць не савецкія воіны, а продкі жыхароў сучасных незалежных краін.

Лакальная культура можа быць дапаможнікам для будаўніцтва адкрытай полікультурнай дзяржавы: на ўзроўні лакальным культура не дзеліць, а яднае народы — у першую чаргу праз маркеры прасторы — помнікі архітэктуры і іх стылі, надпісы, памятныя месцы.

Камсамольск Сапраўдных Казакоў

Новая эпоха патрабуе новага асэнсавання прасторы і сімвалаў у ёй, расказваў (беларускамоўны) польскі гісторык Томаш Блашчак. Тапаніміка — назвы вуліц і плошчаў — тая сфера, у якой дэкамунізацыя праходзіць найхутчэй. Але поўнага перайменавання прыходзіцца чакаць доўга. Толькі сёлета, праз 27 гадоў пасля змены дзяржаўнага ладу, у польскім парламенце прынялі закон пра стварэнне спісу вуліц, якія падлягаюць абавязковаму перайменаванню.

Праціўнікі такой практыкі высоўваюць аргумент пра фінансавыя цяжкасці, да якіх вядзе перайменаванне. Да таго ж, цяжка мяняць звычкі. У такім выпадку можа разглядацца кампрамісны варыянт: старым назвам даюць новую інтэрпрэтацыю. Напрыклад, вуліца Аляксандра Кавальскага ў Варшаве захавалася, але стала называцца ўжо не ў гонар партыйнага функцыянера-камуніста, а ў гонар забітага ў Катыні афіцэра, вядомага хакеіста. У той жа час, у сучаснай Польшчы застаецца яшчэ адна вуліца Дзяржынскага і дванаццаць – Чырвонай арміі.

Пра ўкраінскі досвед перайменавання расказаў вясёлы прафесар з Камянца-Падольскага Вадзім Сцяцюк. «Ужо два гады ў нас дзейнічае закон на дэкамунізацыю і дэнацыфікацыю, але паколькі вуліц Гітлера і Гебельса не было і раней, закон накіраваны найперш на прапрацоўку савецкага мінулага», - адзначыў ён. Падчас барацьбы з савецкімі назвамі ва ўкраінцаў узніклі некалькі праблемных момантаў, з якімі некалі сутыкнуцца і беларусы. Па-першае, каго лічыць камуністам: фармальна значная колькасць дзеячаў культуры (напрыклад, літаратары Сасюра, Тычына, Бажан, рэжысёр Даўжэнка) не толькі займаліся творчасцю, але і займала дзяржаўныя пасады. Па-другое, закон патрабуе перайменаваць вуліцы, называныя ў гонар асоб, якія выкарыстоўваліся савецкай уладай для прапаганды. Выйшла, што камуністы дарэвалюцыйнага часу, такія як Баўман, Шчорс і Фабрыцыус, якіх і мелі на ўвазе, пішучы гэты пункт закону, «падставілі» Тараса Шаўчэнку і Івана Франка, імёны якіх савецкая ўлада таксама выкарыстоўвала для праслаўлення сябе.

Як і ў Польшчы, ва Украіне часам імкнуцца не пераймяноўваць, а папросту ператлумачыць назву: так, у Харкаве вуліца Фрунзэ называецца ўжо не ў гонар наркама, а ў гонар яго сына лётчыка, які вызначыўся ў баях за вызваленне Харкава. Кур’ёзны прыклад горада Камсамольска Палтаўскай вобласці: назву горада пакінулі, але на афіцыйным узроўні пераінтэрпрэтавалі як КОмуну Молодих СОціально-МОбільних Людей — Справжніх Козаків.

Вуліцы сучаснай Украіны называюцца не толькі ў гонар легендарных герояў, але і герояў з нядаўняга мінулага, дапоўніла адэская даследчыца Ірына Мацішына. Часта — у гонар загіблых у зоне АТА. Гэта яднае краіну, бо акцэнт робіцца не на мінулым (якое розніцца ў розных рэгіёнаў), а на сучасным. Два тыдні таму ў Адэсе памёр джазавы піяніст Юрый Кузняцоў, і адразу ўзнікла ініцыятыва знізу — перайменаваць адну з вуліц у памяць музыканта.

Новы час і новыя ўлады зацвярджаюць сваё месца ў гісторыі праз новыя сімвалы — не толькі назвы, але і помнікі. Катажына Концка прывяла прыклад з помнікам Чырвонай Арміі ў Торуні: чырвоную зорку на высокім пастаменце, якая ўзвышалася над горадам, ніяк не маглі прыняць і вырашылі бурыць помнік. У апошні момант улады зразумелі, што гэта выкліча міжнародны скандал і будзе ўспрынятае Расіяй як вандалізм. У выніку быў знойдзены кран, які змог здзерці з пастамента чырвоную зорку, на месца якой адразу ж быў пасаджаны голуб міру. І помнік на месцы, і зорка не муляе. Цяпер пастамент выкарыстоўваецца для рэкламы работ па дэмантажы падмуркаў.

Дарэчы, украінская дэкамунізацыя не кранае помнікаў савецкай пары, і ўвогуле ўкраінцы імкнуцца размяжоўваць дэкамунізацыю і дэсаветызацыю: «Савецкая армія не можа ўспрымацца як кепская, бо змагалася з другой нашай бядой — нацызмам», - кажа Вадзім Сцяцюк.

Будучыня Еўропы

На канферэнцыі шмат закраналася пытанне будучыні Еўропы і Еўрапейскага саюзу. На думку Андрэя Казакевіча, ЕС – адно з самых стабільных у свеце палітычных утварэнняў і ў бліжэйшай перспектыве – асноўны палітычны і эканамічны партнёр усходнееўрапейскіх краін.

У той жа час расійскі даследчык Аляксей Мілер зазначыў, што ЕС не зможа больш рашаць праблемы міжнароднага парадку, бо сам ужо стаў праблемай. Вострая палеміка па гэтым пытанні разгарнулася на вечаровай дыскусіі.

Асноўную праблему Еўрасаюза ў прызме польскага ўспрымання паказаў Адам Бальцар: міграцыя ў палякаў асацыюецца з арабамі, а арабы з ісламам і тэрарызмам, хоць большасць імігрантаў у Польшчу — не арабы, а туркі і курды.

Боязь часта вырастае з неабазнанасці: калі палякаў спыталі, колькі, на іх думку, у Польшчы жыве мусульман, большасць вырашыла, што каля 5%, хоць рэальная лічба складае 0,06% насельніцтва.

Цікава, што ў агнастычна-атэістычных Чэхіі і Славакіі ўзровень непрыязі да мусульманаў аказаўся яшчэ большы, чым у каталіцкай Польшчы: у аснове такога стаўлення — непрыязь да рэлігіі як такой. Самым цярпімым да мусульманаў рэгіёнам Еўропы выявіліся Балканы, дзе мусульмане і хрысціяне здаўна жылі побач, хоць перыядычна гэта і суправаджалася крывавымі сутыкненнямі.

Цікава, што часта ў свядомасці еўрапейца ёсць сувязь паміж ісламафобіяй і русафільствам: Расія (і Пуцін) успрымаецца як абаронца хрысціян (не зважаючы на Рамзана Кадырава і мячэты ў Маскве).

Сіні касцюм і лясныя браты

На канферэнцыі прагучала мноства цікавых, рознатэматычных і разнамоўных дакладаў і дыскусій. Украінскія госці засяродзіліся на праблемах СМІ: як дзяржаўныя ўлады праз масмедыя маскіруюць свае памылкі, выкарыстоўваючы вобраз ворага (на прыкладзе развіцця скандалу з касцюмам амбасадаркі Украіны ў Брытаніі), а рэгіянальныя СМІ, на нізкім узроўні асвятляючы сусветныя падзеі, фарміруюць карціну свету чытачоў і спрыяюць раз’яднанню грамадства.

Асобны даклад быў прысвечаны актуальнай тэме беларускага анархізму. З пазіцый класічнага анархізму аўтар крытыкаваў пазіцыю беларускіх этна-анархістаў (як яны самі сябе называюць), паказваў супярэчлівасць ідэалогіі: замест «Беларусь мае быць беларускай» класічны анархізм кажа «Беларусь мае быць вольнай», адзначыў ён. Беларускі этна-анархізм абавязкова палявее ці паправее, заключыў аўтар даклада Аляксандр Ланеўскі. Але, падалося, у выступе аўтар не здолеў перамагчы сваю перадузятасць: этна-анархісты выступаюць за беларускую традыцыю, дык беларуская традыцыя — гэта чарка і скварка, а большасць анархістаў вегетарыянцы і нават веганы, — няўдала іранізаваў ён.

Дангірас Мачуліс расказаў пра тое, што беларусам пакуль толькі сніцца – нацыянальнае гістарычнае кіно. У грамадстве балтыйскіх краін вырасла цікавасць да гісторыі антысавецкага партызанскага руху — і кіно актыўна карыстаецца гэтым. Найбольшая ўвага надаецца падзеям ХХ стагоддзя, але не толькі трагічным: у Латвіі выйшаў фільм «Каманда мары» — пра нацыянальную баскетбольную зборную, якая перамагла ў Еўропе ў 1935 годзе.

Адзін з нешматлікіх гістарычных дакладаў прадставіў Аляксандр Пагарэлы: ён адзначыў, што кансерватары міжваеннага перыяду трактавалі любыя змены як праяву крызісу, і паказаў, як беларускія хрысціянскія дэмакраты 1930-х гадоў імкнуліся перамагчы крызіс парламентарызму праз карпаратывізм, народжаны рэжымам Мусаліні.

І ўсё ж сёлетняя канферэнцыя была сканцэнтраваная на праблемах вострай сучаснасці, а выступоўцы спрабавалі асэнсоўваць надзённыя праблемы з гістарычнай перспектывы. Цікава, якую тэму арганізатары абвесцяць ключавой у наступным годзе: іх выбар заўжды актуальны, а праграма цікавая нават неспецыялістам. Вельмі хочацца, каб пятая канферэнцыя не стала апошняй.

Паўліна Купрысь

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Палітыка і грамадства
Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Галоўнае
Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх