Аляксей Грос, які сёлета ў ліпені будзе прадстаўляць Беларусь на музычным фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» абраў тры конкурсныя песні для выканання.

Аляксей прапаноўваў беларусам абраць песню калектыўна. За два месяцы на адрас спевака прыйшлі 72 прапановы. Каманда спявак і сам Аляксей спыніліся на прапанове Таццяны Каваленка з Гомеля. Яна прапанавала праспяваць песню 1978 года, Уладзіміра Мулявіна пад назвай «Ой, дожджык ідзе». Выконваў песню Валерый Дайнэка.

У інтэрнэце ўжо з'явілася выкананне Аляксеем гэтай песні у новай аранжыроўцы:

«Мы ўзялі гэтую песню ў распрацоўку. Лёша хацеў каб на юбілейным «Славянскім базары» песня была на беларускай мове і, пры магчымасці, Уладзіміра Мулявіна. Але не хацелася браць усім вядомую «Малітву», ці «Касіў Ясь канюшыну». «Ой, дожджык ідзе» песня даволі малавядомая і незвычайная», - распавяла каманда спявака.

Гэтая песня будзе выконвацца ў першы конкурсны дзень. У другі Аляксей Грос выканае песню беларускага спевака Пятра Ялфімава «Я хачу». Паколькі песня больш рок-кірунку, для мілагучнасці песня будзе выкананая ў акустычнай версіі, але з дапамогай аркестру. 

Нагадаем, раней Аляксей Грос у якасці сусветнага хіту абраў песню «A Song for You» — Леона Расэла, якую раней перапявала Крысціна Агілера. Але абраўшы першыя дзве песні, каманда вырашыла змяніць песню Расэла на Бон Джові — «It`s my lfe».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?