17 мая ЦВК сабралася на арганізацыйную нараду з нагоды парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у верасні. Пасля сходу кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына пагутарыла з журналістамі.

— Вы да выбараў яшчэ паедзеце ў адпачынак? — пацікавіліся ў яе.

— Да выбараў не. Я толькі з адпачынку. Была там пяць дзён, ездзіла ў Прагу і нават паспела ў Дрэздэн, — адказала Лідзія Міхайлаўна.

Нагадаем, кіраўнік ЦВК 11 гадоў была неўязной у ЕС. Пасля прэзідэнцкіх выбараў санкцыі ў дачыненні да яе часткова былі знятыя. Яна атрымала шэнгенскую візу да канца лютага, па якой з'ездзіла ў Рым, а потым у Парыж. У Чэхію і Нямеччыну Лідзія Міхайлаўна адправілася ўжо па новай шэнгенскай візе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?