Мінскі гарадскі дэльфінарый «Нэма» зачынены на двухтыднёвую рэканструкцыю, паведамілі ва ўстанове.

nemominsk.com

nemominsk.com

«Дэльфінарый зачынены на планавую рэканструкцыю. У прыватнасці, трэба адрамантаваць басейн. Работы не зоймуць шмат часу. Чакаецца, што наведвальнікаў дэльфінарый прыме ў першых чыслах чэрвеня», — інфармавалі ў адміністрацыі «Нэма».

Мінскі гарадскі дэльфінарый «Нэма» адкрыўся ў 2011 годзе. Сярод асноўных задач аб'екта, разлічанага на 700 наведвальнікаў, — папулярызацыя ведаў аб марскіх млекакормячых, прапаганда прыродаахоўных ідэй, развіццё экалагічнай культуры сярод насельніцтва.

У Мінскім дэльфінарыі жывуць паўночныя марскія коцікі Ялінка і Алекс, а таксама ціхаакіянскія дэльфіны Геркулес, Віта, Х'юга і марское львяня Нікалас.

Дзейнасць дэльфінарыя носіць эколага-адукацыйны характар. На шоу распавядаецца пра фізіялогію і характары дэльфінаў, асаблівасці іх паводзін, а таксама пра неабходнасць беражлівага стаўлення да дэльфінаў. Дзеці з дзіцячых дамоў, дзеці-сіроты, дзеці-інваліды могуць калектыўна наведваць дэльфінарый бясплатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?