На сайце petitions.by ідзе збор подпісаў супраць правядзення ў гарадах т.зв. «амаладжальнай абрэзкі» дрэў і кустоў. Аўтар петыцыі — кампанія «Гарадскі ляснічы» — заяўляе, што абрэзка дрэў праводзіцца бессістэмна і шкодзіць аб'ектам расліннага свету.
У прыватнасці, адзначаецца ў дакуменце, у Беларусі не зацверджаныя правілы правядзення такіх абрэзак і патрабаванні да кваліфікацыі работнікаў, а існуючыя рэкамендацыі не абавязковыя для выканання. Перад абрэзкай не праводзіцца ацэнка спецыялістамі бягучага стану дрэў і кустоў, як і ў прынцыпе неабходнасць і дапушчальнасць правядзення «амаладжальнай абрэзкі».
Азнаёміцца з поўным тэкстам петыцыі і прапановамі аўтараў, а таксама падпісаць яе можна па спасылцы вышэй.
***
Чытайце таксама: Гарадскі ляснічы Ігар Корзун: Што рабіць, калі да вас у двор прыязджаюць таварышы з бензапіламі?