Джамала сваім выступам на Еўрабачанні нагадала ўсяму свету пра тое, што адбылося з крымскататарскім народам у 1944 годзе.

Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас адкрыцця выставы «Золата нацыі. Набліжэнне» на другім паверсе Адміністрацыі прэзідэнта сёння ў Кіеве.

«Я думаю, што невыпадкова яна змяніла назву сваёй песні, якая першапачаткова на крымскататарскай мове называлася «Крым наш» на назву «1944», і гэтая змена назвы стала адкрыццём для многіх людзей, якія проста не ўяўлялі, проста не ведалі, што адбылося ў 1944 годзе з крымскататарскім народам, з сотнямі тысяч нашых суграмадзян», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?