21 траўня — «Крамбамбуля»Праект «Крамбамбуля» выступіць у Менску 21 траўня з новай праграмай. Лявон Вольскі, лідэр праекту, абяцае «дуэты зь дзяўчатамі». У праграме «Хвалі пазытыву» ўдзельнічаюць Сьвятлана Зелянкоўская, Ганна Хітрык і Вольга Самусік. Лявон Вольскі, які адначасова зьяўляецца лідэрам рок-гурту «N.R.M.», заснаваў больш лёгкую «Крамбамбулю» у 2001. За час свайго існаваньня, праект набыў масавую вядомасьць песьнямі «Абсэнт», «Турысты» ды іншымі гітамі. | 29 траўня — «N.R.M.»Культавы гурт «N.R.M.» 29 траўня выступіць з сольным акустычны канцэртам у КЗ «Мінск». «N.R.M.» называюць найпапулярнейшым беларускім рок-гуртом. Доўгі час яго песьні былі пад негалоснай забаронай для эфірнага выканананьня. Сам гурт меў праблемы з выступам на вялікіх пляцоўках. Цяпер, калі сытуацыя зьмянілася, аматары рок-музыкі стаяць перад выбарам: ісьці 29-га на «N.R.M.», альбо — ў той жа дзень і ў той жа час — на ўкраінскі «Океан Ельзи». |
Ні тыдня безь Лявона 4
«Крамбамбуля» зь дзяўчатамі й «N.R.M.» з самымі адданымі фанатамі.