Саліст беларускага гурту Litesound Дзмітрый Каракін вельмі жорстка пракаментаваў перамогу ўкраінкі Джамалы на конкурсе «Еўрабачанне-2016» ў Стакгольме:

На афіцыйнай старонцы гурту УКантакце ён напісаў наступнае:

«Растлумачце мне, чаму мы захапляліся песняй Джамалы на Еўрабачанні пра пакуты чужога народа? Наш народ, Беларускі, спальвалі цэлымі вёскамі, звозілі ў канцлагеры. А цяпер нашчадкі, тых хто бясчынствавалі, судзяць нас на Еўрабачанні. Але чаму мы не дазваляем сабе выйсці на сцэну і крычэць пра пакуты нашага народа на ўсю Еўропу? Навошта з Еўрабачання зрабілі трыбуну для палітычных маніпуляцый? так хочацца каб усе адзін аднаго ненавідзелі? Ганьба. сорам».

Litesound бралі ўдзел у «Еўрабачанні» ад Беларусі ў 2012 г. у Баку з песняй «Мы — героі», але не здолелі прайсці ў фінал, заняўшы ў паўфінале 16-е месца.

У снежні 2015 г. яны падавалі заяўку на ўдзел у «Еўрабачанні» ад Малдовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0