У сувязі з чэмпіянатам Эўропы па футболе, Аўстрыя абвесьціла вяртаньне памежнага кантролю. Рашэньне аўстрыйскага боку ўступае ў сілу з 2 чэрвеня і будзе дзейнічаць да 1 ліпеня 2008 году.
Кантроль будзе залежаць ад месца й часу матчаў. З той прычыны, што Швайцарыя не зьяўляецца чальцом Шэнгэнскай зоны, кантроль на яе межах адбываецца й будзе працягвацца таксама падчас футбольнага чэмпіянату Эўропы.
Дакумэнтам, які дае дазвол на перакрочаваньне межаў паміж дзяржавамі Эўразьвязу, зьяўляецца пашпарт або замежны пашпарт.