Гурт Coldplay прэзентаваў новы кліп на кампазіцыю Up&Up, які адразу ж стаў відэахітом.

Карыстальнікі сацсетак актыўна дзеляцца кліпам і суправаджаюць яго словамі захаплення. Ролік быў размешчаны на YouTube 16 мая і ўсяго за пару дзён набраў амаль 7 млн праглядаў.

Відэашэраг да кампазіцыі Up&Up зачароўвае. На першых кадрах можна ўбачыць дайвераў, якія плаваюць у водах пральнай машыны; чалавека, які гушкаецца на арэлях з відам на зямны шар; губку для мыцця посуду, на якой размяшчаецца футбольнае поле з футбалістамі; папкорн, які выскоквае з жарала вулкана; парашутыстаў, якія кідаюцца ў велізарную талерку з макаронамі. Прапорцыі звыклых рэчаў у відэа неймаверна парушаюцца, птушкі махаюць крыламі пад вадой, рыбы лётаюць…

Кліп хочацца глядзець зноў і зноў, каб заўважыць усе фантастычныя дэталі і цалкам ацаніць палёт фантазіі яго стваральнікаў.

Незадоўга да выхаду кіліпа саліст Coldplay Крыс Марцін заявіў, што гэта, магчыма, будзе адзін з найлепшых кліпаў, створаных калі-небудзь. Паводле яго слоў, у кліпе гаворыцца аб незвычайным бачанні навакольнага свету, яго стваральнікі маюць асаблівы візуальны спосаб глядзець на рэчы.

Дарэчы, над стварэннем відэашэрагу працавалі ізраільскія кліпмэйкеры Vania Heymann і Gal Muggia. Акрамя таго, над кліпам працавала ўкраінская студыя Radioaktive Film.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?