Расійскі пракурор на пасяджэнні суда па справе мастака Пятра Паўленскага патлумачыў каштоўнасць дзвярэй будынка ФСБ, якую падпаліў мастак у ходзе акцыі «Пагроза».

На думку абвінавачання, дзверы ў будынку ФСБ на Лубянцы з'яўляюцца аб'ектам культурнай спадчыны, бо гэта частка ансамбля адміністрацыйных будынкаў ОГПУ-НКВД-КГБ.

«Будынак ФСБ з'яўляецца аб'ектам культурнай спадчыны, бо ў гады сталінскіх рэпрэсій там у зняволенні знаходзіліся выбітныя дзеячы культуры. Дзверы ж з'яўляюцца часткай гэтага аб'екта культурнай спадчыны», — цытуе Esquire прадстаўніка пракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0