Ксёндз Люк Віленберг, капелан у 82-й парашутна-дэсантнай дывізіі ЗША, прабег марафонскую дыстанцыю ўсяго за адну гадзіну і 42 хвіліны, піша thericatholic.com.

Такім чынам, святар пабіў рэкорд хуткасці ўсёй амерыканскай арміі падчас маршу на 12 міль (больш за 21 км).

«Спадзяюся, што змагу натхніць некаторых сваіх парашутыстаў сваімі дасягненнямі», — кажа святар, які ў арміі мае ранг капітана.

«Я перакананы, што капеланы пакліканы быць лепшымі ў арміі па духоўнай трываласці, маральных паводзінах, фізічнай здольнасці, развіццю розуму, веданні тэхнікі. Такім чынам мы можам зрабіць веру прывабнай для тых, каму служым», — кажа святар.

Ксёндз служыць у арміі з 2014 года і паспеў са сваімі салдатамі цэлы год праслужыць у Афганістане, дзе атрымаў медаль Бронзавай зоркі — адну з найбольш каштоўных у амерыканскай арміі.

«Паважаць Бога і ягоныя шляхі — значыць прапаноўваць мой сціплы і недастатковы, але, спадзяюся, пабожны прыклад маім парашутыстам у 82-й парашутна-дэсантнай дывізіі», — сказаў святар, які прайшоў цяжкую падрыхтоўку ў прэстыжнай Дэсантна-штурмавой школе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?