Паводле даследавання Euromonitor International самыя заўзятыя аматары гарбаты жывуць ва Узбекістане, а самыя зацятыя прыхільнікі кавы — у Дамініканскай Рэспубліцы. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў даследаванні «Гарбата ці кава? У якіх краінах аддаюць перавагу кожнаму з напояў», піша Tut.by са спасылкай на The Independent.

99,6% насельніцтва Узбекістана аддаюць перавагу гарбаце, тады як у Гватэмале, насупраць, 99,6% насельніцтва пераважна п'юць каву. Абсалютнымі лідарамі па прыхільнасці да гарбаты сталі таксама Кенія (99,2%), Азербайджан (99,1%), Пакістан (99%), Кітай (98,9%) і Егіпет (98,5%).

Каве аддаюць перавагу жыхары Дамініканскай Рэспублікі (99%), Бразіліі і Эквадора (97,4%), Грэцыі (96,8%), а таксама Даніі (92,2%).

У Беларусі 59,7% жыхароў аддаюць перавагу гарбаце, 40,3% — каве. У Расіі ўзровень аматараў гарбаты вышэйшы: іх налічваецца 72,%, а кавы — 22,5%. Дзіўна, але ненашмат ад расейцаў адстаюць у сваёй прыхільнасці да гарбаты і жыхары Латвіі — 71,% аматараў гарбаты супраць 28,9% прыхільнікаў кавы. Ва Украіне гарбату п'юць 67,6%, а каву — 32,4%.

А вось жыхары іншых краін-суседак больш любяць каву. У Польшчы колькасць прыхільнікаў кавы складае 51,3%, а гарбаты — 48,7%. У Літве каву п'е 59,8% жыхароў, а гарбату — 40,2%.

А чаму аддаюць перавагу чытачы «НН»? Давайце праверым!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0