Начальнік аддзела філіяла ГУ «Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый» быў затрыманы з доказамі злачынства непасрэдна пасля атрымання незаконнага ўзнагароджання.

Перадача грошай адбывалася 17 мая каля 15 гадзін на 365 км трасы М1 паблізу пасёлка Прывольны, паведаміў прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.

Знаходзячыся пад аператыўным кантролем, транспартнік атрымаў ад індывідуальнага прадпрымальніка 1150 даляраў за тое, каб яго грузавыя аўтамабілі не ўзважвалі, а дакументы на груз — не правяраліся.

Заведзеная крымінальная справа за атрыманне хабару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?