zviazda.by

Распачаў працу афіцыйны сайт парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску. Сhyrvony.by акрамя актуальных навін з жыцця Касцёла і парафіі змяшчае карысную інфармацыю для парафіян і ўсіх вернікаў Мінска.

Ініцыятарам і аўтарам ідэі сайта стаў дыякан Аўгуст Калясінскі, які ў мінулым годзе распачаў сваё служэнне ў Чырвоным касцёле. 

«Калі я прыехаў у парафію Свв. Сымона і Алены, я паглядзеў, што ў такой вялікай парафіі павінна быць інтэрнэт-старонка. Але ў такіх выпадках заўсёды ўзнікае пытанне: хто гэтым будзе займацца? Я, напрыклад, сам з нуля магу пад ключ рабіць інтэрнэт-старонкі. Таму проста падыйшоў да пробашча з такім пытаннем. Пробашч парафіі кс. Уладзіслаў Завальнюк ахвотна падтрымаў маю ідэю і даў сваё бласлаўленне, каб распачаць такую працу», — распавёў дыякан.

На сайце Сhyrvony.by акрамя навін можна знайсці расклад святых Імшаў, заняткаў па падрыхтоўцы да сакрамэнтаў, нядзельных школ для дзяцей, а таксама моладзевых сустрэч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?