У нядзельнай праграме «Контуры» на АНТ асьвятлялася паездка Аляксандра Лукашэнкі па Берасьцейскай вобласьці. Рэпартаж паказваў кіраўніка краіны ў суправаджэньні маленькага хлопчыка. Калі высокія госьці частаваліся блінамі, хлопчык спытаў у кіраўніка дзяржавы: «Папа, а почему он холодный?» Сьледам дыктар назваў хлопчыка «Лукашэнкам-малодшым».