Валянцін Герасімаў нарадзіўся ў 1938 годзе.

У пачатку 1990-ых ён узначальваў Беларускае тэрытарыяльнае энергетычнае аб’яднанне.

Герасімаў займаў пасаду міністра паліва і энергетыкі ва ўрадзе Вячаслава Кебіча (16.01.1992 – 21.07.1994). Тады ж ён стаў кандыдатам тэхнічных навук. Навуковая праца чыноўніка называлася «Павышэнне размяшчанай магутнасці і эфектыўнасці энергетычных установак».

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі Герасімаў не быў адразу перазацверджаны, міністрам ён стаў толькі праз 4 месяцы (з 3 снежня 1994).

У 1997 годзе міністэрства была ператворана ў «Белэнерга», Герасімаў заставаўся яго кіраўніком да 2000 года.

У пачатку 2010-ых ён працаваў у структуры РУП «АДУ», узначальваў Раду ветэранаў вайны і працы Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру