Злабадзённы анімацыйны фільм «Ламберсек і даярка» з’явіўся ў сеціве. Аўтар-аніматар роліка – мастак Анатоль Тадорскі, сатырычны верш аўтарства Улада Пятніка агучыў Уладзіслаў Бубен, ды-джэй і літаратар.
Гэта не першая супраца творцаў – раней Анатоль Тадорскі рабіў анімацыю для твораў Улада Бубена Our Way to Nowhere i The Flight for Freedom (з альбома для шведскай Studio Total, добра вядомай беларусам акцыяй з медзведзянятамі). Аўтары пакуль не вызначыліся з дакладнымі планамі на серыю анімацыі, але вядома, што патэнцыял творчай суполкі сягае некалькіх дзясяткаў ролікаў і стваральнікі адкрытыя для прапановаў па супрацы.