Старшыня ФХРБ Ігар Рачкоўскі пракаментаваў канфлікт Андрэя Стася з журналістам на ЧС-2016.
«Мне цікава, а ці ёсць у зале той журналіст, што задаў Стасю пытанне ў мікст-зоне? Няма? Вы ведаеце, што ў яго спыталі? Зразумелая справа, што пасля паразы Андрэй быў на эмоцыях, перажываў. І, сапраўды, ён ужо 10 разоў да гэтага даваў інтэрв'ю. І тут яму ў спіну ляціць рэпліка з жорсткасцю: «Яшчэ дай». Той, хто гэта сказаў — казёл. І ўсё правільна Андрэй зрабіў. Я буду за яго гарой стаяць. Андрэй — не хам, адзін з самых інтэлігентных у нашым хакеі», — сказаў Рачкоўскі.