У Санкт-Пецярбургу распачатая крымінальная справа аб падбухторванні падлеткаў да самагубства праз групы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», паведаміла прэс-служба Следчага камітэта Расіі.

«ГСУ СКР па Санкт-Пецярбургу праведзеная праверка шэрагу публікацый у маі 2016 года ў розных СМІ звестак аб закрытых групах ва «УКантакце», падбухторваючых падлеткаў да самагубства. Па выніках праверкі прынята рашэнне аб распачацці крымінальнай справы па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.4 арт. 33, арт. 110 КК РФ (падбухторванне да давядзення да самагубства)», — гаворыцца ў заяве СКР.

У ходзе расследавання справы следства збіраецца праводзіць лінгвістычныя і камп'ютарныя экспертызы, а таксама іншыя мерапрыемствы для высвятлення ўсіх абставінаў магчымага злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0