Шведская кампанія Saab правяла прэзентацыю першага лётнага ўзору знішчальніка JAS-39E Gripen, які адрозніваецца мадэрнізаванымі рухавікамі, радыёлакацыйнай станцыяй з актыўнай фазіраванай антэннай рашоткай і новай інфармацыйна-кіравальнай сістэмай.

nplus1.ru

nplus1.ru

Цяпер ВПС Швецыі замовілі 60 JAS-39E Gripen на замену папярэднім JAS-39C/D. Акрамя таго, больш за 30 машын замовіла Бразілія.

Актыўная рашотка, якая з'яўляецца прыкметай сапраўды сучаснай баявой машыны, значна больш надзейная за пасіўную і менш важыць.

Універсальныя знішчальнікі падрыхтаваныя да «сеткацэнтрычнай вайны», у якой уся тэхніка і пяхота на полі бою, а таксама спадарожнікі ў космасе могуць у рэальным часе звязвацца, абменьвацца інфармацыяй і разам вырашаць баявыя задачы, піша афіцыйны сайт saab.com.

Машына здольная выкарыстоўваць самыя сучасныя высокадакладныя ракеты і рухацца са звышгукавой хуткасцю ў крэйсерскім рэжыме.

Афіцыйны ролік прэзентацыі

Цяпер галоўнымі карыстальнікамі папярэдніх версій Gripen з'яўляюцца авіяцыі Швецыі, ПАР, Чэхіі і Венгрыі.

Шведскія самалёты гэтага тыпу з'яўляюцца аднымі з шэрагу лепшых машын, якія могуць сабе дазволіць дзяржавы, якія, у адрозненне ад ЗША, пакуль не маюць на ўзбраенні знішчальнікаў пятага пакалення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?