Таваразварот між Беларусьсю й Украінай у студзені‑сакавіку 2008 году вырас на 98% у параўнаньні з адпаведным пэрыядам 2007 году й склаў 1,2 мільярда даляраў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны й Паўнамоцны пасол Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка.

Экспарт беларускай прадукцыі ў рэгіёны Ўкраіны за першы сёлетні квартал павялічыўся ў 2,4 разы да $757,4 млн. Імпарт узрос на 49,8% і склаў $449,2 млн.

Паводле прагнозаў, узровень таваразвароту між краінамі ўжо сёлета можа быць павялічаны да 4 мільярдаў даляраў.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0