У расейскім сяле Нікольскае пасьлядоўнікі пензенскіх пустэльнікаў спрабавалі выкапаць яшчэ адну пячору.
Яны пасьпелі пракапаць вэртыкальны тунэль у паўтара мэтра й гарызантальны калідор 5‑мэтровай даўжыні ў чалавечы рост. І нават спусьцілі пад зямлю правізію.
Мясцовыя ўлады, калі выявілі чарговы схоў, зруйнавалі яго разам з запасамі прадуктаў.
Летась у лістападзе ў чаканьні канца сьвету пад зямлю сышлі 35 пустэльнікаў. Многія зь іх пакінулі пячору ў канцы сакавіка й пачатку красавіка пасьля таго, як частка зямлянкі абрынулася.
Цяпер у пячоры застаюцца 14 чалавек. Чакаецца, што яны выйдуць на паверхню 14 чэрвеня — перад Сёмухай.