Пра гэта міністр абароны Украіны Сцяпан Паўтарак заявіў 21 мая пасля прадстаўлення асабістаму складу новага кіраўніка Нацыянальнага універсітэта абароны Украіны.

«Мы дакладна адсочваем, што Расійская Федэрацыя ўзмацняе сваю групоўку на мяжы з Украінай, яны плануюць дадаткова разгарнуць некаторыя злучэнні вайсковых частак на мяжы з Украінай. Гэта сведчыць аб тым, што Расійская Федэрацыя не адмаўляецца ад агрэсіўнай палітыкі супраць Украіны і свайго жадання захапіць Украіну», - заявіў Паўтарак.

На думку міністра, «усе, хто жыве ва Украіне, не павінны забываць пра пагрозу, якая нікуды не знікла».

«Яна ёсць, і, я так думаю, што яна і будзе … Паўплываць на гэта мы ніяк не можам - на дзеянні РФ і на заявы міністра абароны РФ - але мы можам усе разам прымаць правільныя рашэнні, правільна планаваць сваю працу, каб быць гатовымі да непрадбачаных дзеянняў», - адзначыў Паўтарак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?