Шосты тур чэмпіянату Беларусі па футболе яшчэ больш замацаваў лідэрскія пазыцыі «Віцебска».

Каманда з гораду над Дзьвіной у суботу была ў Гомелі, дзе сустракалася з аднаіменым клюбам. Хаця лідэрства «Віцебска» па-ранейшаму разглядаюць, як часовае, каманда змагла прывесьці з поўдня Беларусі яшчэ тры пункты. Ужо на 9-ай хвіліне былы гамяльчук Руслан Усаў адкрыў лік. У другім тайме Раман Васілюк з спрэчнага пэнальці выраўняў лічбы на таблё. Але былы дублёр Снітко прынёс віцяблянам перамогу – 2:1. На апошніх сэкундах гульні гомельскі бразылец Майкон забіў гол, але судзьдзе не залічыў яго праз афсайд.

Зноў ня змог перамагчы леташні чэмпіён. БАТЭ так і не забіў крэпкай «Смаргоні». Барысаўцы сёлета атрымалі толькі дзьве перамогі, што насьцярожвае перад стартам у Лізе чэмпіёнаў.

Пасьля няўдачы ў мінулым туры раззлавалася менскае «Дынама». У Ждановічах каманда разграміла мясцовую «Дарыду» – 3:0. Дубль на рахунку Аляксандра Лебедзева.

МТЗ-РІПА толькі на трэцяй дадатковай хвіліне вырваў перамогу ў магілёўскага «Дняпра» – 2:1. Абодва галы забіў Арцём Канцавой.

Астатнія матчы туру прынесьлі наступныя вынікі: «Нафтан» – «Шахцёр» – 1:1, «Тарпэда» – «Дынама» (Берасьце) – 1:1, «Нёман» – «Лякаматыў» – 2:1, «Граніт» – «Савіт» – 1:0.

Турнірная табліца пасьля шасьці тураў выглядае наступным чынам: «Віцебск» — 16 пунктаў, МТЗ-РІПА – 12, «Смаргонь», «Дынама» (Менск) — па 11, «Нафтан», БАТЭ – па 10, «Шахцёр», «Граніт» — па 9, «Тарпэда» – 8, «Гомель», «Нёман» – па 7, «Лакаматыў» — па 6, «Дынама» (Берасьце) – 5, «Савіт» — 4, «Дняпро» — 3, «Дарыда» — 1.

Найлепшы бамбардзір Арцём Канцавой (МТЗ-РІПА) – 7 галоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?