Як паведаміў Цэнтрвыбаркам Таджыкістана, на 12 гадзінаў дня ў рэферэндуме, які праходзіць 22 мая, прагаласавала больш за 66 % выбарцаў і таму ўжо лічыцца, што рэфэрэндум адбыўся.

Паводле прапанаваных у канстытуцыю Таджыкістану зьменаў, дзейны прэзыдэнт Эмамалі Рахмон, які кіруе краінай ад 1992 года, зможа вылучацца на прэзыдэнта на чарговых выбарах у 2020 годзе і далей без абмежаваньня.

Таксама прапанавана зьменіць мінімальны ўзрост кандыдата на прэзыдэнта з 35 гадоў на 30 гадоў. Назіральнікі не выключаюць, што гэтак Эмамалі Рахмон рыхтуе глебу для перадачы ўлады нашчадкам. У Эмамалі Рахмона 5 дзяцей.

У Канстытуцыі Эмамалі Рахмон ужо меў ганаровы тытул «Пешвоі мітал», што азначае «Лідэр нацыі». Паводле прапанавых зьменаў у канстытуцыю Эмамалі Рахмон будзе мець тытул «Заснавальнік міра і нацыянальнага адзінства-Лідэр нацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?