Днямі выйшла з друку кніжачка, якая знаёміць з Украінай беларускіх дзяцей і дарослых. На дваццаці чатырох старонках змешчаны аповед пра гісторыю, прыроду, мастацтва, кухню, можна прачытаць пра народы Украіны і выбітных людзей.

Пасля прачытання пра ўкраінскія горы, пячоры і вадаспады, аленевую ферму, дэльфінаў і суслікаў, хараство Львова і даўніну Кіева – пытанне «Куды ехаць летам» адпадае само сабой:)

У паездцы падтрымаюць веды з раздзелу «Чытаем па-ўкраінску». Для трэніроўкі чытання змешчаныя вершыкі, песні і жарты. Вопытным шляхам спраўджана, што беларускія дзеці пачынаюць чытаць па-ўкраінску ўжо за 15 хвілін!:)

Акрамя тэкстаў, у кожным раздзеле цікавосткі – крыжаванкі ды размалёўкі.

Кніжачку «Украіна—Україна—Ukraine» ужо можна прыдбаць у кнігарнях Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?