Сёння ў Мінску з'явілася яшчэ адно этнічнае графіці. На вуліцы Рабкораўская, 13 іспанскі мастак Deih намаляваў паганскага бога Ярылу такім, якім ён яго бачыць. 

Мурал быў намаляваны ў межах фестывалю Urban Myths, дзякуючы якому летась на мінскай шматпавярхоўцы з'явілася графіці дзяўчыны ў вышыванцы. Ажыццявіць сёлетні мурал атрымалася пры падтрымцы кампаніі Targetprocess.

Іспанскі мастак спрабаваў перадаць сувязь бога з сонцам, кветкамі, урадлівасцю і вясной. Для таго каб уявіць, а пасля намаляваць вобраз Ярылы, Deih шмат часу вывучаў паганства. Гэта можна пабачыць у некаторых дэталях графіці.

Міфічны знак, якім абазначалі Ярылу.

Міфічны знак, якім абазначалі Ярылу.

Для таго каб намаляваць сімвалы, мастак звяртаўся да слоўнікаў, якія перакладалі іх значэнне.

Для таго каб намаляваць сімвалы, мастак звяртаўся да слоўнікаў, якія перакладалі іх значэнне.

Nebbia - імя дачкі мастака, а ў перакладзе з іспанскага - імглістасць.

Nebbia - імя дачкі мастака, а ў перакладзе з іспанскага - імглістасць.

Праект Urban Myths існуе за ахвяраванні ахвотных пабачыць прыгожыя графіці ў Беларусі. Кожны год з'яўляецца ўсё больш графіці, а іх маляванне каштуе вялікіх грошай. Даведацца, як падтрымаць праект, можна напісаўшы на мэйл [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?