У Пінскім раёне кіроўцы выратавалі людзей з «Опеля», які тануў у меліярацыйным канале, паведамілі ва УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама. Аварыя адбылася 21 мая ў 14.30 недалёка ад вёскі Беразцы. Рыбакі з Мінскай вобласці вярталіся дадому. Паводле папярэдняй інфармацыі, 65-гадовы кіроўца аўтамабіля «Опель Астра» няправільна выбраўшы хуткасць руху, не даў рады кіраванню аўтамабіля, які з'ехаў у кювет і перакуліўся ў меліярацыйны канал.

Трагедыі не адбылося дзякуючы іншым удзельнікам дарожнага руху, якія ў гэты момант праязджалі міма, — яны скокнулі ў ваду, разбілі шкло «Опеля» і дапамаглі выбрацца ўсім, хто быў у аўтамабілі. Праз тры гадзіны пасля аварыі 50-гадовы пасажыр быў шпіталізаваны ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі Пінскай ЦБ з дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма, стан пасля страты прытомнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?