Партрэт Янкі Купалы пад імем Якуба Коласа знік з гарадзенскай вуліцы ў ноч пасля таго, як здымкі са скандальным білбордам з'явіліся ў інтэрнэце.

У Гродне вывесілі білбарды на тэму «Вуліцы нашага гораду». Побач з гатэлем «Беларусь» на плакаце, прысвечаным вуліцы Якуба Коласа, змясцілі выказваньне паэта пра родную мову і побач з ім партрэт Янкі Купалы. Здымкі з Гродна ў адзін дзень абляцелі інтэрнэт. Тэлефоны адказных гродзенскіх чыноўнікаў маўчалі, але ўначы партрэт Купалы-Коласа знялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?