iihf.com

iihf.com

Зборная Канады стала чэмпіёнам свету па хакеі. У фінальным матчы 22 мая яна выйграла ў Фінляндыі з лікам — 2:0 (МакДэвід, 12-я хвіліна, Дзюшэйн, 60).

Канада стала чэмпіёнам свету ў 26-ы раз.

Бронзавыя медалі заваявала на хатнім чэмпіянаце Расія, што ў матчы за 3-е месца разграміла ЗША — 7:2.

***

Зборная Беларусі заняла на ЧС 12-е месца (6-е ў групе). Падапечныя Дэйва Льюіса перамаглі ў двух матчах і прайгралі ў пяці, у тым ліку Канадзе (0:8), а Фінляндыі (2:6).

Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Францыі (Парыж) і Германіі (Кёльн).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0