24 жніўня ў Кіеве плянуюць адкрыць музэй Украінскай Народнай Рэспублікі. Ён будзе месьціцца ў былым будынку Цэнтральнай Рады УНР, цяперашнім Доме настаўнікаў.
У фонд музэю ўвойдуць экспанаты часоў УНР, перададзеныя ўкраінскай дыяспарай з розных краін.
УНР была ўтвораная ў 1917 годзе й праіснавала да пачатку 20‑х.
22 жніўня 1992 году апошні прэзыдэнт УНР у выгнаньні Мікола Плаўюк афіцыйна перадаў першаму прэзыдэнту Леаніду Краўчуку грамату пра тое, што незалежная Ўкраіна зьяўляецца прававым пераемнікам УНР.