Прыбытак Машэнскага ўпаў у 440 разоў, Чыжа — у 20 разоў: топ-20 лідараў і аўтсайдараў эканомікі за год
Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала фінансавыя справаздачы адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны за 2015 год. Апроч таго, інфармацыю пра сваю фінансавую сітуацыю прадаставілі кампаніі, якія выпускалі аблігацыі. Нарэшце, Нацбанк публікуе справаздачы банкаў краіны.
На падставе гэтых звестак «Наша Ніва» склала топ-20 самых прыбытковых і стратных кампаній з адкрытай справаздачнасцю.
Для зручнасці ўспрымання лічбаў сумы пераведзеныя ў даляры па леташнім сярэднім курсе — 15864,62.
Лідары эканомікі засталіся ранейшымі — «Беларуськалій» і «Мазырскі НПЗ». А вось «Нафтан», які пазалетась зарабіў пад $200 мільёнаў, летась меў менш за $4 мільёны.
У барацьбе прыватнікаў цяпер наперад выйшаў «Контэ Спа». У «Еўрагандля» (крамы «Еўраопт») адставанне на некалькі мільёнаў даляраў.
У 2014 годзе ў топ прыбытковых кампаній уваходзіў «Трайпл» Юрыя Чыжа з $65 мільёнамі. Цяпер прыбытак усох да $3,3 мільёна.
Як спрацавалі кампаніі іншых мільянераў?
«Тапас» з Павелам Белым у кіраўніцтве зарабіў $1,35 мільёна.
«Савушкаў» Аляксандра Машэнскага зарабіў толькі $93 тысячы, тады як пазалетась было больш за $40 мільёнаў.
«Растэм» Юрыя Авяр'янава меў чыстыя страты памерам $2,6 мільёна.
Анатоль Тарнаўскі са сваім «Юнівест-М» страціў $11,2 мільёна, а Аляксандр Шакуцін з «Амкадорам» — $13,7 мільёна.
Топ-20 самых прыбытковых і стратных беларускіх кампаній з адкрытай справазадачнасцю за 2015 год (лічбы ў мільёнах даляраў) | ||||
самыя прыбытковыя | самыя стратныя | |||
Кампанія | Прыбытак | № | Кампанія | Страты |
Беларуськалій | 709,8 | 1 | Беларускі металургічны завод | -106,9 |
Газпром трансгаз Беларусь | 310,6 | 2 | Гомсельмаш | -47,8 |
Мазырскі НПЗ | 220,8 | 3 | ЗЛін | -25,3 |
Банк развіцця | 112,2 | 4 | Белшына | -21,5 |
Прыёрбанк | 71,5 | 5 | Брэстэнерга | -18,1 |
Белгазпромбанк | 64,5 | 6 | Мінскэнерга | -16 |
Беларусбанк | 63,3 | 7 | МАЗ | -14,1 |
Віцебскэнерга | 46,0 | 8 | Атлант | -11,6 |
Гомельтранснафта Дружба | 41,9 | 9 | Віцебскэнерга | -11,1 |
Гомельэнерга | 38,8 | 10 | Краснасельскбудматэрыялы | -9,2 |
Пеленг | 35,9 | 11 | Крычаўцэментнашыфер | -7,1 |
Банк Белвэб | 34,2 | 12 | Белавія | -7,1 |
Контэ Спа | 26,7 | 13 | МТЗ | -6,9 |
Белаграпрамбанк | 26,6 | 14 | Светлагорскі ЦКК | -5,0 |
558 Авіяцыйны рамонтны завод | 25,6 | 15 | Трайпл | -5,0 |
Пінскі камбінат хлебапрадуктаў | 25,1 | 16 | Смалявічы Бройлер | -4,9 |
Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» | 24,3 | 17 | Гроднаэнерга | -4,2 |
Еўрагандаль | 23,7 | 18 | Бабруйскаграмаш | -4,2 |
Агракамбінат «Дзяржынскі» | 23,4 | 19 | Беларускі цэментны завод | -4,1 |
Прамагралізінг | 19,8 | 20 | МПЗ | -4,0 |
Каментары