Генеральная дырэктарка Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Шарэйка вось ўжо больш як паўтара года застаецца за кратамі. 10 чэрвеня ёй будзе вынесены прысуд.

Шарэйка ўзначальвала прадпрыемства з 1998 года да свайго затрымання ў жніўні 2014 года.

«Наша Ніва» параўнала, як працавала прадпрыемства Шарэйкі апошнія дзесяць гадоў. Сайт Міністэрства фінансаў утрымлівае інфармацыю з 2006 года.

На працягу 2006-2014 гадоў чысты прыбытак Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі склаў $90 мільёнаў. У першы ж год пасля арышту дырэктаркі былі зафіксаваныя страты. 

Год Прыбытак Работнікі
2006 $5,8 мільёна 1548
2007 $7 мільёнаў 1658
2008 $9,8 мільёна 1905
2009 $11,4 мільёна 2272
2010 $9,4 мільёна 2707
2011 $20,4 мільёна 3147
2012 $10,7 мільёна 3436
2013 $6 тысяч 3137
2014 $14,69 мільёна 3018
2015 страты $2,83 мільёна 2973

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?