Студыя Disney прэзентавала першы тізер фільма «Прыгажуня і Пачвара», адну з галоўных роляў у якім выканае зорка «Гары Потэра» Эма Уотсан. Прэзентацыя відэа адбылася сёння ў эфіры амерыканскага тэлеканала ABC.
Рэжысёрам карціны стаў Біл Кондан. Роля Пачвары дасталася Дэну Стывенсу.
У амерыканскі пракат стужка выйдзе ў сакавіку 2017 года.
Нагадаем, арыгінальны мультфільм «Прыгажуня і Пачвара» быў выпушчаны ў 1991 годзе. Стужка атрымала тры прэміі «Залаты глобус».