Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб павышэнні пенсійнага ўзросту для чыноўнікаў.

Закон, апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, уводзіцца ў дзеянне з 1 студзеня 2017 года.

Ён прадугледжвае паступовае, штогод па паўгода, павелічэнне пенсійнага ўзросту, які дае права на прызначэнне і выплату страхавой пенсіі па старасці дзяржаўным грамадзянскім служачым, муніцыпальным служачым, а таксама асобам, якія займаюць дзяржаўныя пасады РФ, дзяржаўныя пасады ў рэгіёнах, а таксама муніцыпальныя пасады.

Такім чынам пенсійны ўзрост мужчын будзе павялічаны да 65 гадоў, жанчын — да 63 гадоў.

Гаворка ідзе як пра чыноўнікаў, якія працуюць у апаратах дзяржорганаў, так і тых, хто займае палітычныя пасады.

Таксама прадугледжваецца паступовае павелічэнне мінімальнага стажу дзяржаўнай грамадзянскай службы, што дае права на прызначэнне пенсіі за выслугу гадоў і вызначэнне яе памеру, з 15 да 20 гадоў. Пры гэтым прадугледжваецца плаўны пераход штогод па паўгода да 20 гадоў.

Акрамя таго, павялічваецца мінімальная працягласць выканання паўнамоцтваў дэпутата Дзярждумы і члена Савета Федэрацыі для атрымання права на даплату да страхавой пенсіі па старасці ў памеры 55% з аднаго года да пяці гадоў, а таксама павелічэнне тэрміну выканання паўнамоцтваў, неабходнага для атрымання выплаты ў павышаным памеры — 75% — з «больш за тры гады» да 10 гадоў і больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?