Шакуючы інцыдэнт здарыўся 23 мая ў мінскай гімназіі №74. Старшакласнік з нажом напаў на настаўніцу рускай мовы Валянціну Уладзіміраўну. 

Фота з сацсетак.

Фота з сацсетак.

Адна з вучаніц старэйшага класа гімназіі расказвала: «Настаўнікі кажуць, што іх было чацвёра. Трое трымалі, а адзін стаяў з нажом у руцэ. Патрабавалі, каб яна «прасіла прабачэння за здзекі з дзяцей», і яна прасіла…».

Заўважым, Следчы камітэт гаворыць толькі пра аднаго падазраванага.

Званок аб сканчэнні ўрока так і не далі, абсалютна ўсіх вучняў не выпускалі з класаў. Педагога забралі на «хуткай», падазраванага адвезлі ў міліцыю. Распачата крымінальная справа за замах на забойства.

Меркаванні вучняў пра траўмаваную настаўніцу вельмі розняцца. Выпускнікі мінулага года, у якіх педагог была класным кіраўніком, называюць яе патрабавальнай, але вельмі кваліфікаванай. Некаторыя называюць яе строгай.

Настаўніца рускай мовы знаходзіцца ў бальніцы. Прагнозаў аб яе стане здароўя медыкі не даюць.

«Пацярпелай нанесена некалькі раненняў, у тым ліку ў шыю — жыццёва важны орган. Таму медыкі лічаць неабходным падтрымліваць яе на спецыяльных прыладах», — удакладняе Еўрарадыё Аляксандр Герасімаў, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску.

Пацярпелая — настаўніца вышэйшай катэгорыі, педагагічны стаж — 25 гадоў, вядзе платны гурток «Падрыхтоўка да ЦТ па рускай мове» і факультатыў «Практычная стылістыка рускай мовы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?